Новости



Зроблены варыянты каталога на расейскай і ангельскай мовах

Опубликовано Fed в Вс, 03/02/2002 01:00



Адкрыты новы від статыстыкі - папулярныя скрыпты

Опубликовано Fed в Ср, 23/01/2002 01:00

Гэты від статыстычнай справаздачы можа быць вельмі карысным для тых сайтаў, старонкі якіх у асноўнымгенеруюцца дынамічна з дапамогай скрыптоў. У адрозненне ад справаздачы "папулярныя старонкі", у якой паказаны ўсе запытаныя наведвальнікамі старонкі, у гэтай справаздачы фігуруюць толькі самі скрыпты, што генеруюць старонкі; іншымі словамі - адкідваюцца усе параметры, якія ідуць пасля пытальніка. Як і ва ўсіх іншых відах статыстыкі "Акавіта", дадзеныя гэтай справаздачы магчыма праглядзець за сённяшні дзень, папярэдні дзень, за 7 апошніх дзён, за 30 дзён і за ўвесь час.



Новы від статыстыкі - сярэднесутачная колькасць наведванняў

Опубликовано Fed в Втр, 15/01/2002 01:00

З'явіўся новы від статыстыкі - сярэднесутачная колькасць наведванняў, якая падлічваецца як сярэдняя за апошнія 7 дзён. Сярэднесутачныя значэнні абнаўляюцца штодня ў 00:00 і прадстаўляюць звесткі пра колькасць наведвальнікаў, сэсій, хастоў, хітоў і гэтую ж інфармацыю пра беларускіх наведвальнікаў. Таксама падлічваецца сярэдняя колькасць краін, з якіх прыходзяць наведвальнікі.



Стартовал динамический рейтинг сайтов с новыми возможностями

Опубликовано Fed в Вс, 20/01/2002 01:00

Теперь рейтинги сайтов во всех категориях обсчитываются в реальном времени, а не раз в 20 минут, как ранее. Также появились новые виды рейтингов: рейтинг по размеру аудитории сайта, по размеру беларусской аудитории, по размеру активной аудитории и активной беларусской аудитории.



Старт праекту Акавiта

Опубликовано Fed в Вс, 10/10/1999 00:00

Па адрасу akavita.kryvia.net стартаваў першы беларускі лічыльнік. Читать далее



Адкрыты новы від статыстыкі - памер аўдыторыі сайта

Опубликовано Fed в Ср, 09/01/2002 01:00

Даступна новая важная справаздача статыстыкі наведванняў сайта - памер аўдыторыі і памер актыўнай аўдыторыі сайта. Памер аўдыторыі (ядро аўдыторыі) - колькасць наведвальнікаў, якія рэгулярна, у сярэднім не менш як 1 раз на тыдзень, заходзяць на сайт; Актыўная аўдыторыя (актыўная тыднёвая аўдыторыя) - колькасць наведвальнікаў, якія былі на сайце не менш як 3 разы за апошнія 7 дзён. Таксама паказваецца памер беларускай аўдыторыі і памер беларускай актыўнай аўдыторыі, і іх доля ад агульнай аўдыторыі.



З'явiлася магчымасць мяняць спасылку з кнопкi лiчыльнiка

Опубликовано Fed в Сб, 09/02/2002 01:00

Па жаданні ўдзельнікаў сістэмы спасылка праз кнопку са старонак сайта можа весці не на тытульную старонку Акавіты, а на статыстыку наведванняў свайго рэсурса. Адпаведныя настройкі магчыма зрабіць у раздзеле "Для ўдзельнікаў".



Рэалізаваны сэрвіс статыстыкі наведванняў на расейскай мове

Опубликовано Fed в Вс, 17/02/2002 01:00



Адкрыты некаторыя звесткі глабальнай статыстыкі беларускага інтэрнэту

Опубликовано Fed в Пнд, 18/02/2002 01:00

Гэтыя дадзеныя прадстаўлены на тытульнай старонцы Акавіты і ўключаюць колькасць унікальных наведвальнікаў на ўсе рэсурсы за мінулы дзень, колькасць унікальных беларускіх наведвальнікаў, колькасць запытаў (хітоў) на ўсе рэсурсы, 10 найбольш актыўных краін, з якіх наведваюць беларускія сайты і 10 сайтаў, якія прыводзяць больш за ўсё наведвальнікаў на беларускія сайты. Усе звесткі абнаўляюцца штодня.



Akavita, All.by і Br.by дамовіліся наконт сумеснай барацьбы з накруткамі

Опубликовано Fed в Втр, 19/02/2002 01:00


        Буйнейшыя беларускія рэйтынгі інтэрнет-рэсурсаў Akavita.by, All.by і Br.by прынялі пагадненне, накіраванае на барацьбу з несумленнымі ўдзельнікамі рэйтынгаў.
        Згодна дамоўленасці, сайт, вылічаны ў штучным павышэнні сваёй пазіцыі ў рэйтынгу, будзе выдалены з усіх трох рэйтынгаў тэрмінам на 1 месяц; прычым для прымянення санкцый дастаткова накруткі хаця б аднаго з лічыльнікаў. Читать далее