Акавіта запускае новы сэрвіс - "Пульс Белнэту".
Гэта самыя папулярныя навіны, якія выклікалі найбольшую цікавісць на тым ці іншым сайце за апошнія 30 хвілін.
Сэрыіс цалкам аўтаматызаваны і транслюецца на галоўнай старонцы akavita.by.
Прынцып, па якім навіны трапляюць у "пульс" - просты: калі нейкая навіна істотна выбіваецца па наведвальнасці на фоне астатніх навін нагэтым сайце - яна трапляе ў спіс. І чым больш гэтая навіна выбівацца з агульнай масы - тым вышэй яна будзе ў спісе.
"+" и "-" азначаюць змяненне пазіцыі дадзенай навіны ў "пульсе" у параўнанні з "пульсам" за папярэднія паўгадзіны.
На дадзены момант у "Пульс" уключаны толькі сайты з тэматыкі "Навіны і СМІ", але неўзабаве плануецца уключаць сюды і іншыя сайты, пасля праверкі мадэратарам.
Сэрвіс "Пульс Белнэту" стане падмуркам для складання асобнага рэйтынгу беларускіх СМІ, які будзе адпавядаць реальнай сітуацыі: хто са сродкаў інфармацыі пастаўляе больш за ўсё цікавых навін, а не ў каго больш наведнікаў.
Пра неабходнасць такога рэйтынгу даўно казалі прадстаўнікі беларускіх СМІ.
Сачыце за навінамі.