|
Акавіта запускае новы сэрвис - "Пульс Белнэту".
Гэта самыя папулярныя навіны, якія выклікалі найбольшую цікавасць у чытачоў на тым ці іншым сайце за апошнія 30 хвілін.
Прынцып траплення ў "пульс" просты: калі нейкая навіна моцна вылучаецца па наведвальнасці на фоне астатніх навін на дадзеным сайце - яна трапляе ў топ. І чым вышэй такі "ўсплёск" - тым вышэй дадзеная навіна будзе ў топе.
"+" І "-" азначаюць змяненне пазіцыі дадзенай навіны ў "пульсе" у параўнанні з "пульсам" за папярэднія паўгадзіны.
Сэрвіс цалкам аўтаматычны, інфармацыя транслюецца на галоўнай старонцы akavita.by.
На дадзены момант у "Пульс" уключаны толькі сайты з рубрыкі "Навіны і СМІ", але неўзабаве плануецца ўключаць сюды і іншыя сайты, пасля праверкі мадэратарам. Умова - рэгулярна абнаўляюцца навіны, блог або форум.
Сэрвіс "Пульс Белнэту" стане асновай для складання асобнага рэйтынгу беларускіх інтэрнэт-СМІ, які будзе адпавядаць рэальнай сітуацыі: хто з крыніц інфармацыі пастаўляе найбольшую колькасць цікавых навінаў, а не ў каго больш наведвальнікаў.
Аб неабходнасці такога рэйтынгу даўно казалі прадстаўнікі беларускіх СМІ.
Сачыце за навінамі.