|
Чым цікавяцца беларусы? Што абмяркоўваюць у суполках, якія тэмы іх цікавяць?
Адказаць на гэтае пытанне дапаможа новы сэрвіс "Акавіты" - пошук па беларускіх форумах ды блогах (blogs.akavita.by).
У дадзены момант пошук робіцца па 9585 беларускіх форумах ды блогах, уключаючы сістэмы: livejournal.com, blog.inf.by, dnevnik.by, blog.tut.by. У пданах па развіццю сэрвіса: пошук па блогах беларусаў у астатніх папулярных сістэмах; пошук па беларускіх ЖЖ-суполках; аператыўнае адсочванне абнаўленняў па RSS-каналах.