Рэйтынг наведвальнасці беларускіх сайтаў Каталог сайтаў беларускага інтэрнэту СтАн глабальная статыстыка беларускага інтэрнэту

Рэклама павінна быць дакладнай

Кіруючыся гэтым прынцыпам, пашукава-статыстычны сэрвіс "Акавіта" з 28 сакавіка перайшоў да размяшчэння на сваіх плошчах рэкламы толькі з аплатай за рэальную колькасць паказаў.

Гэты крок - элемент новай канцэпцыі "Акавіты". Пакуль рынак інтэрнэт-рэкламы ў Беларусі знаходзіцца ў самым пачатку шляху развіцця і паняцце "медиаплан" вядома толькі вузкаму колу прафесіяналаў - рэклама часцяком размяшчаецца "на вочка".
Між тым, "Акавіта" вядома ў першую чаргу як сістэма дакладнай інтэрнэт-статыстыкі, і хацелася б, каб усё, што робіцца ў рамках гэтага праекта, так ці інакш асацыявалася з паняццем "дакладнасць". Таму "Акавіта" адмаўляецца ад размяшчэння рэкламы без магчымасці кантраляваць колькасць яе паказаў.

Гэта не адзінае новаўвядзенне: "Акавіта" - рэсурс больш чым з 2000 унікальных наведвальнікаў у суткі - першым у беларускім інтэрнэце
пачаў прадастаўляць рэкламадаўцам штомесячныя справаздачы (akavita.by / Portrait.doc) аб памеры, складзе і інтарэсах сваёй аўдыторыі. Не менш значнай з'яўляецца і новая магчымасць замовіць паказ рэкламы толькі беларускім карыстальнікам.
Усё гэта накіравана на паўнавартаснае выкарыстанне тых унікальных магчымасцяў для дакладнай, адраснай працы з мэтавай аўдыторыяй, якія выгадна адрозніваюць інтэрнэт ад традыцыйных рэкламных плошчаў.

Кане корсо щенки
Статьи и советы по теме. Список кличек.
sonacorso.ru



 
 
© 1999-2012 Fiodar Karalenka