|
Сёлета "Акавіце" споўнілася 5 гадоў, а газеце «Человек & Internet» - 4 гады.
Надыйшоў час атрымліваць падарункі!
Газета «Человек & Internet» і «Акавіта» праводзяць сумесную акцыю "Гісторыя беларускага інтэрнэту". Вам прапануецца адказаць на наступныя пытанні:
1) Што азначае "ЖДДМ"?
2) На якім сайце ў беларускім інтэрнэце быў упершыню адчынены рэйтынг рэсурсаў? Які быў яго першы URL-адрас?
3) Як называлася першая беларуская банэрная сетка?
4) Які сайт упершыню стаў прадастаўляць бясплатную пошту ў дамене .by?
5) Які правайдэр і ў якім годзе адчыніў першае ў Беларусі інтэрнэт-кафэ?
6) Калі была створана даменная зона .by?
7) Калі адбыўся першы форум-сэмінар на тэму "Інтэрнэт у Беларусі"?
8) Калі ў Беларусі з'явілася электронна пошта?
9) Які быў знешні інтэрнэт-канал Беларусі (праз дзяржаўнага аператара "Белтэлекам") у пачатку 1997 году?
4+5=9. Дзевяць гадоў, дзевяць пытанняў і дзевяць пераможцаў.
Тыя, хто ў найкароткі тэрмін дашлюць самыя поўная адказы, атрымаюць:
Першае месца: фірмовую конаўку ручной працы з лагатыпам "Акавіты" + інтэрнэт-карту + ліцэнзійны кампакт-дыск "Касмічныя рэйнджэры - 2" ад кампаніі «Видеохит».
Другое месца: фірмовую конаўку + інтэрнэт-карту.
Трэцяе, чацвертае, пятае месцы: фірмовую конаўку.
Шостае, сёмае, восьмае, дзявятае: інтэрнэт-карту.
Адказы трэба дасылаць на адрас konkurs [@] akavita.com. Апошні тэрмін - 16 снежня. Пераможцы будуць аб'яўлены ў нумары газеты «Человек & Internet» за 20 снежня.
Поспехаў!