|
1 снежня адзін са старэйшых беларускіх сайтаў адзначае свой першы юбілей.
Нягледзячы на тое, што праект пачаў сваю працу яшчэ ў кастрычніку, менавіта першага снежня 1999 лічыцца афіцыйнай датай, бо ў гэты дзень Акавіта перажыла сваё другое нараджэнне пасля аварыі на сэрвэры.
На нашых вачах нараджаўся і сталеў беларускі інтэрнэт, і мы акуратна фіксавалі яго рост і вагу з дапамогай лічыльніка Adlik.
Развівалася і сама Акавіта; вось як выглядыў праект у далёкіх 1999-2000 гадох (націсніце каб павялічыць):
Тады Акавіта ня мела нават пошуку па невялікім яшчэ каталогу сайтаў, зараз жа тут ёсць паўнатэкставая пошукавая машына, а таксама Рэтро-пошук па архіву беларускага інтэрнэту, які днямі стаў даступны. Апроч таго, Акавіта сёння - гэта аператыўная трансляцыя навін галоўных навінавых крыніц у рэжыме рэальнага часу, добра структураваны каталог беларускіх сайтау, рэйтынгі сайтаў і, вядома ж, старэйшы з ппрадастаўляемых праектам публічных сэрвісаў - статыстыка наведванняў, якая перажыла за ўвесь час існавання значную колькасць удасканальванняў.
Да свайго юбілею Акавіта сумесна з газэтай "Человек&Internet" праводзіць конкурс-віктарыну на тэму "Ці добра вы ведаеце гісторыю беларускага інтэрнэту?"
Пытанні віктарыны, а таксама прызы будуць аб'яўлены ў панядзелак, 06.12.2004 у газэце "Человек&Internet" і ў навінах Акавіты.
А пакуль - вывучайце гісторыю разам з Рэтро-пошукам :)