Рэйтынг наведвальнасці беларускіх сайтаў Каталог сайтаў беларускага інтэрнэту СтАн глабальная статыстыка беларускага інтэрнэту

Акавіта адчыняе рэтро-пошук

Практычна 90% карыстальнікаў інтэрнэту ў Беларусі трапілі ў сетку пасля 2000-2001 гадоў, раней гэты абсяг быў засвоены толькі невялікай групай людзей.

Тым не менш, жыццё ў беларускім сеціве на золку яго развіцця кіпела, ён быў напоўнены энтузіястамі, натхнёнымі бязмежнымі магчымасцямі інтэрнэту.

Менавіта яны ў тыя далёкія і блізкія адначасова дні стваралі падмурак таго, што мы сёння называем "беларускім інтэрнэтам".



Прапануем вам адчуць тую добрую рамантычную атмасфэру белнэту 1997-2000 гадоў, далёкую ад сённяшней агульнай яго камерцыялізацыі, праз новы праект "Акавіта - Рэтро-пошук" (http://retro.akavita.by).

Гэта пошукавая сістэма па дакумэнтах, датаваных да сярэдзіны 2000-га году.

Бальшыня гэтых старонак і нават цэлых сайтаў ужо не існуе ў сетцы, у тым ліку ў вядомым архіве web.archive.org, але гэта не значыць, што цэлая гістарычная плынь знікла назаўсёды!

Мы захавалі гісторыю!

Сярод дакумэнтаў мажліва знайсці, напрыклад, легендарны Жоўты дом Дзяніса Марголіна, культавы форум Talkboard@NSYS і многае іншае, што сыйшло ў Лету.



Прыемных падарожжаў у нашай машыне часу ;)



 
 
© 1999-2012 Fiodar Karalenka