Сваё 5-годдзе адзін са старэйшых беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў рыхтуецца сустрэць у абноўленым выглядзе.
Да свайго дня нараджэння Акавіта падрыхтавала шэраг новаўвядзенняў, якія канчаткова перетвараюць яе з сістэмы статыстыкі ў паўнавартасную інфармацыйна-пошукавую сістэму.
Адбыліся наступныя прынцыповыя змены:
- Зроблена поўная рэструктурызацыя каталога;
- Катэгорыя "Электронная камерцыя" вынесена ў асобны раздел "інтэрнэт-крамы" з разбіўкай на тематычныя групы-катэгорыі;
- Па шматлікіх просьбах рэалізавана магчымасць рэгістрацыі рэсурса ў дзвюх катэгорыях адначасова;
- Створаны каталог рэсурсаў асобна ад рэйтынга, цяпер гэта самастойныя сэрвісы. У каталогу ёсць магчымасць упарадкавання сайтаў па рэйтынгу, альфабэту, даце рэгістрацыі, папулярнасці (колькасці пераходаў на сайт з каталога і рэйтынга);
- З'явіўся зводны рэйтынг лідэраў тэматычных раздзелаў на адной старонцы. Там жа паказаны долі колькасці наведвальнікаў сайтаў у адсотках ад усіх наведвальнікаў у сваёй групе;
- Змянілася знешнее аздабленне праекту;
- Адбыліся змены ў падачы інфармацыі на галоўнай старонцы, акцэнт зроблены на стужку беларускіх навін;
- З'явіліся новыя рэкламныя месцы.
Зараз рыхтуюцца да адкрыцця новыя дадатковыя сервісы.