Служба статыстыкі і маніторынгу "Акавіта" істотна пашырыла ахоп беларускага інтэрнэту. Найбольш наведваемы беларускі інтэрнэт-рэсурс партал TUT.BY, зрабіўся ўдзельнікам службы Акавіта, размясціўшы на галоўнай старонцы гiпэртэкставы код (празрысты лічыльнік наведвальнікаў) статыстычнай службы "Акавіта". Варта адзначыць, што ў гэты момант маніторынг ажыццяўляецца толькі па тытульнай старонцы TUT.BY, такім чынам улічваюцца толькі тыя наведвальнікі, якія зайшлі на тытульную старонку. У планах: пашырэнне сэрвэрных магутнасцей службы "Акавіта" і падключэнне усіх праектаў (пошта, форумы и г.н.) партала TUT.BY да службы Akavita.by.
Размяшчэнне гіпэртэкставага кода службы "Акавіта" забяспечвае маніторынг аўдыторыі TUT.BY з улікам геаграфічных асаблівасцей навндвальнікаў, а таксама аказвае сур'ёзны ўплыў на глабальную статыстыку беларускага інтэрнэту. На сённяшні дзень штодзённая аўдыторыя TUT.BY складае больш за 50 000 чалавек. Партал TUT.BY ёсць адным з асноўных пунктаў уваходу в інтэрнэт для беларускіх карыстальнікаў, якія чытаюць апошнія навіны, стасуюцца на форумах, карыстаюцца электроннай поштай, размяшчаюць асабістыя сайты, наведваюць разнастайныя тэматычныя рэсурсы парталу.
Падключэнне парталу TUT.BY забяспечвае службе "Акавіта" больш дакладны маніторынг глабальнай статыстыкі беларускага інтернету. "Акавіта" выступае ў ролі незалежнай крыніцы статыстычнай інфармацыі па аўдыторыі рэкламных пляцовак беларускага інтэрнэту.
Запрашаем да супрацоўніцтва ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў.
Мінск, 17 сакавіка 2004 г.
Служба "Акавіта" з 1999 году прадастаўляе статыстычныя паслугі для беларускіх вэб-сайтаў, а таксама ёсць беларускай пошукавай сістэмай і каталогам інтэрнэт-рэсурсаў. Служба ахоплівае больш за 50% інтэрнэт-рэсурсаў беларускага інтэрнэту, у каталог занесены каля 5000 рэсурсаў, прадастаўляюцца паслугі дэталёвай бясплатнай статыстыкі наведванняў для больш чым 2500 вэб-сайтаў.
Беларускі партал TUT.BY адкрыты 5 кастрычніка 2000 году. Штомесяц звыш 600 000 беларусаў праводзяць на партале многія гадзіны. Штодзённа больш за 50 000 чалавек пачынаюць свой дзень у інтэрнэце з наведвання TUT.BY. Штомесяц наведвальнасць парталу расце на 10%, а об'ём перадаваемай інфармацыі (трафік) - на 15%. За годы існавання парталу беларусы праглядзелі сотні мільёнаў старонак, прачыталі 40 000 навін, адкрылі тысячы форумаў, захавалі ў 300 тыс электронных паштовых скрынак 600 млрд знакаў (600 Гбайт) электронных паведамленняў. Штодня на партале рэгіструецца 600 новых карыстальнікаў, адпраўляецца і прымаецца 0,5 млн лістоў.