|
Студыя «Санiка» i служба «Акавiта» заключылi партнёрскае пагадненне, у
межах якога студыя Санiка атрымлiвае эксклюзiуныя правы на
маркетынгавае развiццё службы «Акавiта». Сярод задач студыi «Санiка»:
- фармаваннiе новаго iмiджу службы;
- ажыццяуленне кантактау з усiмi зацiкауленымi ў супрацоўнiцтве
арганiзацыямi (СМI, iнтэрнэт-парталы, дзяржаўныя i камерцыйныя ўстановы);
- развiццё бясплатных i камерцыйных сэрвiсаў службы «Акавiта»
(даследваннi беларускага iнтэрнэту, даследваннi аўдыторыi
вэб-сайтаў);
- размяшчэнне рэкламы на старонках службы «Акавiта».
На сённяшнi дзень «Акавiта» ахоплiвае больш за 40%
iнтэрнэт-рэсурсаў беларускага iнтэрнэту, прадастаўляючы дэталёвую
статыстыку для больш чым 2000 вэб-сайтаў. Багаты набор бясплатных
паслуг, унiкальныя алгарытмы, высокая ступень праўдзiвасцi статыстычных
справаздач забяспечваюць сталае пашырэнне клiентскай базы сiстэмы.
Падпiсанае пагадненне прадугледжвае таксама магчымасць атрымання
знiжак на паслугi студыi «Санiка» для усiх зарэгiстраваных
удзельнiкаў службы «Акавiта». Студыя «Санiка» прадастаўляе 5% знiжку
на такiе паслугi, як: усталяванне сiстэмы кiравання сайтам (
designed.by/rus/services/solutions/bitrix/SanicoBitrix32.pdf ),
распрацоўка i падтрымка вэб-сайтаў, стварэнне банэраў i рэкламных модуляў,
правядзенне рэкламных кампанiй у iнтэрнэце i традыцыйных СМI.
Запрашаем да супрацоўнiцтва усе зацiкаўленыя арганiзацыi.
Дадатковая iнфармацыя:
- Падрабязнае апiсанне рэкламнай пляцоўкi:
designed.by/rus/services/promotion/akavita/
- Служба «Акавiта»: akavita.by
Мiнск, 30 кастрычнiка 2003 г.